Шыфр
313В000245
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Х–ХІІІ стст.
Курганны могільнік знаходзіцца на паўднёвы ўсход ад в. Вылева, на левым беразе ракі Іпуць, ва
ўрочышчы Часнакова Балота. Налічвае 84 насыпы вышынёй каля 1,5 м. Датуецца Х-ХІІІ стст.
Помнік вядомы з канца ХІХ ст. Даследавалі ў 1910 г. Е.Р. Раманаў і М.М. Філонаў. У 1976 г. абследавала В.М. Ляўко. Былі выяўлены рэшткі пахавальных вогнішчаў, невыразныя сляды трупаспаленняў. Знойдзены тры фрагменты ляпнога посуду бронзавага веку, кальцыніраваныя косці, абломкі глінянай статуэткі, кераміка VI - VIII стст. да н. э.
З 1986 г. курганны могільнік знаходзіцца у зоне адчужэння.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён