Шыфр
313В000248
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Х–ХІІІ стст.
Курганны могільнік знаходзіцца каля в. Дзям’янкі, на ўсход ад урочышча Дубраўка, на ўскрайку лесу. На 2014 г. налічваў больш за 150 курганоў вышынёй ад 0,6 да 1,8 м рознай ступені захаванасці. Належаў радзімічам, датуецца Х-ХІІ стст.
Могільнік адкрыў у 1910 г. Е. Р. Раманаў, абследавала ў 1976 г. В. М. Ляўко. У 1991 г., 2014 г. могільнік абследаваў А.А. Макушнікаў.
У 1910 г. М. М. Філонаў праводзіў на могільніку раскопкі. Былі выяўлены пахаванні па пахавальным абраддзе трупапалажэнне. Знойдзены пацеркі, шыйная грыўня, бронзавыя пярсцёнкі, кольцы ад завушніц, прасліца з ружовага шыферу, шырокае свінцовае кальцо ад тронак нажа.
З 1986 г. помнік знаходзіцца ў зоне адчужэння.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён