Шыфр
113В000330
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ХІ - ХІІІ стст.
Апісанне
Курганны могільнік размешчаны на паўночны ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Шведскія магілы.
Курганны могільнік выявіў і даследаваў у 1959 г. І.В. Біруля. У той час налічалася 65 насыпаў, абкладзеных камянямі. Раскопкі праводзілі І.В. Біруля ў 1959 г. (31 курган), Т.М. Каробушкіна ў 1980 - 1981 і 1985 гг. (8 курганаў). Абследавалі А.В. Іоў і В.Г. Белявец у 2012 г. Была праведзена дакладная лакалізацыя помнікаў на мясцовасці.
У 1975 г. частка насыпаў была знішчана бульдозерам. Зараз на помніку можна прасачыць рэшткі 18 курганоў, многія з іх раскопваліся. Ад іх засталіся толькі кольцы камянёў з калодзежамі ў цэнтры.