Шыфр
513В000349
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
X - XIII стст.
Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча знаходзіцца на правым беразе р. Ослік, на паўднёвы ўсход ад в. Девашычы, ва ўрочышчы Курганне. Налічвае 35 насыпаў паўсферычнай формы, акруглых у плане, з ровікамі ў падэшве курганаў. Насыпы задзернаваныя. Большасць з іх пашкоджана скарбашукальніцкімі ямамі.
Помнік вядомы з 1924 г. У 1975 г. даследаваў Я.Г. Рыер, у 1986 г. даследаваў Л.Д. Побаль. Даследаваў і склаў дэталёвы план ў 1991 г. В.Ф. Капыцін.