Шыфр
113В000363
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
VIII - X стст.
Апісанне
Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча знаходзіцца непадалёк ад вёскі, на левым беразе р. Лясная. Уключае ў сябе два цэлых i тры раскапаных кургана.
Помнік вядомы з канца XIX ст. Раскопкі праводзілі ў 1962 г. Ю. У. Кухарэнка (1 курган) і ў 1969 г. І.Н. Русанава (2 курганы). Абследавала ў 1980 і 1985 гг. Т. М. Каробушкіна. У 2012 г. А. В. Іовам i В. І. Беляўцом была праведзена дакладная лакалізацыя помніка на мясцовасці, абследаваны стан яго захаванасці.