Шыфр
413В000037
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Астравецкі раён, в. Будраны, 0,7 км на паўднёвы захад ад вёскі
Датаванне
канец 1 тыс. н.э.
Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча знаходзіцца на паўднёвы захад ад в. Будраны. На кан. ХІХ ст. налічваў 22 насыпы і 12 насыпаў на 1975 г. На сённяшні дзень зафіксавана 8 курганоў круглай формы вышынёй да 1,3 м з ровікамі у аснаванні. Адносіцца да ўсходнелітоўскіх курганоў, датуецца канцом 1-га тыс. н.э.
Помнік адкрыў у ХІХ ст. Ф.В. Пакроўскі. Ён жа ў 1895 г. правёў першыя раскопкі на могільніку (было раскапана 10 насыпаў). Былі выяўлены пахаванні па пахавальным абрадзе - трупаспаленне. Знойдзены косткі коней, перапаленыя косці людзей, сякеры, наканечнікі коп'яў, нож, гаршчок, бронзавыя ўпрыгожанні і рыштунак каня.
У 1975 г. могільнік даследаваў М.М. Чарняўскі, у 2012 г. А.М. Мядзведзеў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён