Шыфр
313В000445
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, Кармянскі раён, в. Тарахаўка, 1 км на паўднёвы захад ад вёскі, урочышча Курганне
Курганны могiльнiк перыяду ранняга сярэднявечча знаходзіцца на паўднёвы захад ад в. Тарахаўка, ва ўрочышчы Курганне, на усход ад вёскі Хізаў. Налічвае 18 насыпаў вышынёй ад 1,5 да 2 м, дыяметрам 5-7 м. Належалі ўсходнеслявянскім пляменам радзімічаў.
Археалагічны помнік вядомы з 1890 г., адкрыў і даследваў В.К. Чарапанаў. У ходзе раскопак былі знойдзены шкляныя пацеркі, біэліпсападобныя і гронкападобныя падвескі, прасліцы. У паграбальнай яме было выяўлена пахаванне па пахавальным абрадзе трупапалажэнне галавой на ўсход.
У 1961 г. могільнік даследаваў В.У. Сядоў, у 1976 г. - В.І. Шадыра. У 1992 г. помнік даследвалі А.А. Макушнікаў і Ізотаў Л.П.
Радыяцыйнае забруджанне на тэрыторыі помніка складае 5-15 Ku/км. кв.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён