Шыфр
313В000457
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, Лельчыцкі раён, аг. Мілашавічы, 1,0 км на паўночны ўсход ад паўночна-ўсходняй ускраіны аграгарадка, урочышча Сельская Ніўка
Датаванне
X - XIII стст.
Курганны могiльнiк перыяду ранняга сярэднявечча знаходзіцца на паўночны ўсход ад паўночна-усходняй ускраіны Мілашавіч, ва ўрочышчы Сельская Ніўка. Налічвае 20 насыпаў, якія цягнуцца ланцугом з захаду на ўсход. Адлегласць паміж насыпамі ад 1 м да 20 м. Каля некаторых курганоў прасочваюцца рэшткі заплыўшых раўкоў.
Могільнік абследаваў у 1964 г. Ю.У. Кухарэнка, а ў 1976 г. - П.Ф. Лысенка, паводле якога курганы адносяцца да дрыгавіцкіх курганных пахаванняў.
У пачатку кастрычніка 2014 г. археалагічнае абследаванне курганнага могільніка праводзіў М.М. Крывальцэвіч.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён