зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Курганны могiльнiк перыяду ранняга сярэднявечча

Курганны могiльнiк перыяду ранняга сярэднявечча

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

313В000458

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гомельская вобласць, Лельчыцкі раён, в. Осаў, 2,4 км на паўднёвы захад ад паўднёва-заходняй левабярэжнай ускраіны вёскі Осаў, у лесе, ва ўрочышчы Курганы, на левабярэжнай тэрасе р. Свінавод

Датаванне

X - XIII стст.

Апісанне

Курганны могiльнiк перыяду ранняга сярэднявечча знаходзіцца на паўднёвы захад ад вёскі Восаў, ва ўрочышчы Курганы, на ўскраіне левабярэжнай тэрасы ракі Свінавод. Налічвае 43 курганы вышынёй ад 0,5 да 2,0 м. 

Могільнік адкрыў у 1976 г. П.Ф. Лысенка. Паводле яго даных, курганы адносяцца да дрыгавіцкіх курганных пахаваннях сярэдневяковага перыяду (XI - XIII стст.). У кастрычніку 2014 г. абследаванне курганнага могільніка правёў М.М. Крывальцэвіч, які ўстанавіў дакладную лакалізацыю помніка і метрычныя памеры насыпаў.

Старонка