Шыфр
113В000477
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Ляхавіцкі раён, в. Куршынавічы, с/с Куршынавіцкі
Датаванне
ІХ - ХІІІ стст.
Курганны могільнік ранняга сярэднявечча (IX-XIII ст.) размешчаны за 0,4 км ад в. Куршынавічы, за чыгуначным пераездам у лесе. Складаецца з 26 насыпаў вышынёй 0,8—1,3 м, дыяметрам 4—10 м. У падножжы курганоў зроблены канаўкі глыбінёй 0,2 м. Могільнік задзернаваны. На паверхні большасці насыпаў лясная расліннасць (бярозы, елкі, дробны хмызняк).
У розныя гады помнік даследавалі Супрун В.Г. і Мядзведзеў А.М. Раскопкі не праводзіліся.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён