Шыфр
113В000613
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Пружанскі раён, в. Кацёлкі, с/с Шаняўскі
Датаванне
ХI - ХIII cтст.
Апісанне
Курганны могільнік знаходзіцца на паўночны ўсход ад в. Кацёлкі, у лесе ўздоўж лясной дарогі. Налічвае 6 насыпаў. У плане курганы круглыя, пясчаныя, стромкія. Курганы задзірнаваныя, параслі ядлоўцам і дрэвамі. Краі аплылі, раўкі і каменне (у тым ліку каменныя абкладкі) візуальна не прасочваюцца. На кожным выяўлены сляды даўняй скарбашукальніцкай дзейнасці.
Помнік упершыню быў выяўлены мясцовым краязнаўцам у 1960 г. і абследаваны ў 1961 г. В.В. Сядовым, а ў 1983 г. і 1985 г. - Т.М. Каробушкінай. У 1961 г. вучнямі мясцовай школы было раскапана 2 кургана.
У 2016-2017 гг. помнік абследаваў А.М. Максімовіч.