Шыфр
113Д000668
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ХІ - ХІІ стст.
Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча знаходзіцца ў в. Атвержычы, на тэрыторыі сучасных вясковых могілак. Налічвае 25 насыпных паўсферычных курганоў. Пашкоджаны сучаснымі пахаваннямі.
Помнік выявіў і ўвёў у навуковы зварот у 1953 г. Б.В. Міралюбаў, даследаваў у 1955 і 1957 гадах – Ю.У. Кухарэнка. Былі раскапаны 3 курганы, у тым ліку самы вялікі.
Падчас раскопак былі знойдзены рэшткі спаленай драўлянай пабудовы накшталт будана і побач з імі пахаванне па пахавальным абрадзе трупапалажэнне (на праслойках з попелу і вугалёў), галавой на захад ці паўднёвы-захад, жалезныя абручы, дужка ад вядра, абломкі ганчарнай керамікі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён