Шыфр
513В000073
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
X ст.
Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча размешчаны на ўсход ад в. Бабіна 2-е, ва ўрочышчы Курганне. Налічвае 48 насыпаў паўсферычнай формы, з іх сем з плоскай вяршыняй, акруглыя ў плане. У групе маецца адзін падоўжаны курган даўжынёй 12 м, шырынёй 7 м, вышынёй 1,1 м. У падножжах 7 насыпаў прасочваюцца раўкі з перамычкамі.
Курганы ў могільніку размешчаны ўздоўж дарогі ў в. Слабодка і арыентаваны па лініі з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Адлегласць паміж насыпамі - ад 1 да 24 м. Частка курганоў пашкоджаны скарбашукальніцкімі ямамі, барсучымі норамі і кар'ерам. Усе курганы задзернаваны, параслі дрэвамі і хмызняком.
У 2018 г. было правядзена абследаванне помніка, вывучаны архіўныя і бібліяграфічныя дадзеныя. У выніку даследвання высветлілася, што на месцы, дзе павінна знаходзіцца стаянка-1, стаянка-2, селішча-1 і селішча-2 перыяду ранняга сярэднявечча, на самой справе знаходзіцца курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча.