зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча

Змест

Апісанне

Курганныя насыпы каля вёскі Банёўка з’яўляюцца матэрыялыным археалагічным і духоўным помнікам.

Курганны могільнік знаходзіцца у 100 м на паўночны захад ад вёскі каля лясной дарогі, у лесе. 

Перыяд узнікнення - X-XIII стст. і звязаны з пахавальным абрадам плямёнаў дрыгавічоў, якія рассяліліся на тэрыторыі Цэнтральнай Беларусі ў другой палове I тысячагоддзя нашай эры.

Курганныя насыпы адкрыў і ўвёў у навуковы зварот у 1964 г. Л. Д. Побаль, які адзначыў наяўнасць 10 курганоў. У 1978 г. помнік абследаваў П.Ф. Лысенка, які налічыў 32 кургана, у 1999 г. - В.Ф. Капыцін, які адзначыў наяўнасць 38 курганоў, у 2018 г. - А.В. Вараненка, які таксама зафіксаваў 38 насыпаў.

Звесткі аб помніку змешчаны ў каталогах Л.Д. Побаля, “Зборы помнікаў гісторыі і культуры Беларусь Магілёўская вобласць”, археалагічнай карце Г.В. Штыхава, у манаграфіі “Археологические памятники Бобруйского района Могилёвской области" В.Ф. Капыціна. 

Раскопкі на помніку не праводзіліся.

Старонка