Шыфр
213В000815
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, в. Васькаўшчына, с/с Празямлянскі, 2 км на паўднёвы захад ад вёскі
Датаванне
ІХ-ХІІІ ст.
Апісанне
Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча (IX - XIII ст.) знаходзіцца ў 2 км. на паўдневы захад ад в. Васькаўшчына. Агульная плошча помніка 10 000 кв. м: працягласць могільніка ўздоўж левага берага р. Улы 0,4 км, шырыня - 25 м. Могільнік налічвае 8 насыпаў. Насыпы пясчаныя, некаторыя абкладзены валунамі. Вышыня насыпаў ад 1,3 да 5,0 м, дыяметр 13 - 20 м. Мясцовая назва курганнага могільніка “Валатоўкі”. Курганны могільнік з’яўляецца помнікам ІХ-ХІІІ стст. пахавальнага абраду славянскіх плямён, якія жылі на тэрыторыі Чашніцкага раёна. Выявіла могільнік ў 1954 г. А.П. Сухамлінава - Марозава, абследавалі ў 1971 г. В.Б. Караткевіч, у 1981 г. Т.С. Бубенька. Дэталёвага вывучэння (раскопак) могільніка не праводзілася. Насыпы пашкоджаны вялікімі ямамі скарбашукальнікаў. Ахоўная дошка адсутнічае. Археалагічнаму помніку нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 3-й катэгорыі.