зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча

Змест

Апісанне

Курганны насып каля вёскі Брожа з’яўляецца матэрыяльным археалагічным і духоўным помнікам. 

Помнік знаходзіцца за 0,8 км на паўднёвы захад ад пасёлка, за 0,4 км на паўднёвы захад ад дарогі Брожа-Макаравічы, за 0,8 км на захад ад чыгункі, у квартальнай просецы, у лесе.

Пры правядзенні абследавання помніка ў 2018 годзе і вывучэнні архіўных і бібліяграфічных дадзеных А. В. Вараненкам, высветлілася што на месцы, дзе павінен знаходзіцца комплекс археалагічных помнікаў - стаянка перыяду позняга палеаліту; стаянка перыяду неаліту і бронзавага веку; селішча перыяду ранняга жалезнага веку і ранняга сярэднявечча знаходзіцца адзіночны курган ранняга сярэднявечча.

Насып паўсферычнай формы, акруглы ў плане, вышынёй 1,5 м, дыяметрам у падножжа 7 м, задзернаваны, парос дрэвамі. 3 заходняга боку кургана выкапаны акоп часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Старонка