Шыфр
513В000090
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Х ст.
Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча знаходзіцца на паўночны ўсход ад вёскі ва ур. Капцы, у лесе. Налічвае 6 насыпаў паўсферычнай формы, аплыўшыя, акруглыя ў плане, на выдаленні 3-22 м адзін ад аднаго, задзернаваны, параслі дрэвамі і хмызняком. Тры насыпы пашкоджаны пры лесапасадцы плугамі, астатнія без бачных пашкоджванняў.
Помнік упершыню адкрыў і ўвёў у навуковы зварот у 1964 г. Л. Д. Побаль, абследавалі ў 1978 г. П. Ф. Лысенка, у 1999 г. В. Ф. Капыцін, у 2018 г. А. В. Вараненка.
Раскопкі на помніку не праводзіліся.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён