зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча

Змест

Апісанне

Магільныя насыпы на могілках вёскі Даманова з’яўляюцца матэрыяльным археалагічным і духоўным помнікам. Дзевяць насыпаў паўсферычнай формы, акруглыя ў плане, вышынёй 0,3-1 м, дыяметрам 4-9 м, на выдаленні 1-43 м адна ад другой, задзернаваны, параслі невялікім кустарнікам.

Абавязковым элементам для захавання выступаюць самі насыпы, якія выконвалі функцыі прытулку для душы, а таксама раўкі вакол насыпаў і пахаванне пад курганамі.

Помнік мае вельмі важнае значэнне для вывучэння гісторыі Бабруйскага раёна, таму што раскопкі курганоў даюць вельмі каштоўную гістарычную інфармацыю аб жыцці сельскага насельніцтва ў раннім сярэднявеччы, аб матэрыяльнай і духоўнай культуры, аб су вязях з блізкімі і далёкімі суседзямі, дазваляюць удакладніць межы рассялення славянскіх плямёнаў. Самі курганы, насыпаныя праз адно-два стагоддзі пасля хрышчэння Русі сведчаць аб рэлігійным сінкрэтызме - "двухвер'і" людзей таго часу.

Старонка