зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча

Змест

Апісанне

Магільныя насыпы каля вёскі Казакова з'яўляюцца матэрыяльным археалагічным і духоўным помнікам. Насыпы з'яўляліся грамадскай памяццю пра тых, хто пакінуў свет жывых, а камеры кургана ўказвалі на сацыяльнае становішча пахаванага і яго месца ў грамадстве пры жыцці. У той жа час, курганны насып ахоўваў астанкі нябожчыка разам з пахавальным інвентаром ад разбуральнага ўздзеяння прыроднага асяроддзя, жывёл і чалавека.

Помнік знаходзіцца за 0,5 км на захад ад вёскі, за 3,5 км на захад ад правага берага р. Бярэзіна, за 60 м на захад ад ЛЭП, у 50 м на поўнач ад дарогі ў в. Казакова з шашы Бабруйск-Парычы, у лесе.

Абавязковым элементам для захавання выступаюць самі насыпы, якія выконвалі функцыі прытулку для душы, а таксама раўкі вакол насыпаў і пахавання пад курганамі.

Помнік мае вельмі важнае значэнне для вывучэння гісторыі Бабруйскага раёна, таму што раскопкі курганоў даюць вельмі каштоўную гістарычную інфармацыю аб жыцці сельскага насельніцтва ў раннім сярэднявеччы, аб матэрыяльнай і духоўнай культуры, аб сувязях з блізкімі і далёкімі суседзямі, дазваляюць удакладніць межы рассялення славянскіх плямёнаў. Самі курганы, насыпаныя праз адно-два стагоддзі пасля хрышчэння Русі сведчаць аб рэлігійным сінкрэтызме - "двухвер'і" людзей таго часу.

Ахоўная дошка на помніку адсутнічае.

Старонка