Шыфр
113В000684
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
V ст. да н.э.
Курганны могільнік у в. Дубай знаходзіцца за 1 км на поўдзень ад вёскі, на пясчаным узвышшы сярод забалочаных лугоў, ва ўрочышчы Задубенне. Узнік у перыяд ранняга жалезнага веку (V ст. да н.э.) і звязаны з пахавальным абрадам плямёнаў мілаградскай культуры. Налічвае 23 насыпы паўсферычнай формы.
У 1955-56 гг. Ю.В. Кухарэнка даследаваў 13 курганоў, у 1986 г. даследавала В.С. Вяргей. Насыпы двухслаёвыя. У большасці курганоў пахаванні на гарызонце, у 3 -- у невялікіх падкурганных ямах. Курганы падзяляюцца на пахаванні без дапаможных канструкцый, або з папярэднім абпальваннем пляцоўкі і ў драўляных зрубах на падсыпцы. Знойдзены гліняныя яйцападобныя і 2 грушападобныя ляпныя гаршкі, жалезныя наканечнікі коп'яў, залатыя цвікападобныя завушніцы, жалезны нож.