Шыфр
413В000183
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Каўпакі, 1 км на поўдзень ад вёскі
Датаванне
ХІ - ХІІІ стст.
Курганны могільнік знаходзіцца на поўдзень ад вёскі, побач з дарогай на в. Кругляны, з правага боку на пагорку. Налічвае 20 насыпаў круглай формы вышынёй 0,6-1,1 м, а таксама адзін прадаўгаватай формы вышынёй 0,6 м. Датуецца ХІ-ХІІІ стст., мог належыць змешанаму славяна-балцкаму насельніцтву.
Могільнік адкрыў у 1973 г. Я.Г. Звяруга. У 1975 г. Я.Г. Звяруга даследаваў 12 курганоў (11 круглых і 1 прадаўгаваты). Былі знойдзены пахаванні па абрадзе трупапалажэнне, з дрэннай захаванасцю костак. Сярод пахавальнага інвентару скроневыя кольцы, дротавыя пярсцёнканадобныя скроневыя кольцы, невялікая колькасць шкляных пацерак, авальнае крэсіва, мініяцюрны нож, фрагменты ганчарнай і ляпной керамікі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён