зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Курганны могiльнiк перыяду сярэднявечча

Курганны могiльнiк перыяду сярэднявечча

Змест

Апісанне

Курганны могільнік перыяду сярэднявечча знаходзіцца на паўночны захад ад в. Валынцы, на паўночны ўсход ад былой прыстані Прыбар, на левым беразе р. Сож, ва ўроч. Курганне. Налічвае каля 38 паўсферычных насыпаў, паросшых лесам. Насыпы розныя па памеру. Сярэдняя вышыня 1,5-2 м, некалькі меншых (каля 0,5 м), некалькі – большых (2-2,5 м). Каля вялікіх курганоў прыкметны ровікі.

Могільнік адкрыў К. М. Палікарповіч у 1927 г. У 1936 г. А. Д. Каваленя і А. М. Ляўданскі агледзелі курганы і ўдакладнілі звесткі пра іх. У 1975 г. помнік апісаў і зняў схем-план В. Я. Шадыра. У 1982 г. С. Я. Рассадзін агледзеў могільнік, у 1985 г. помнік уключыла ў сваю справаздачу А. Г. Калечыц. У 1992 г. могільнік абследавалі А. А. Макушнікаў і Л. П. Ізотаў.

Помнік знаходзіцца ў зоне, забруджанай радыёнуклідамі. Прыстань Прыбар не дзейнічае. Могільнік парос сасновым і змешаным лесам.

Старонка