Шыфр
313В000872
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, Буда-Кашалёўскі раён, пас. Бурлак, 0,8 км на поўдзень ад усходняй ускраіны пасёлка
Датаванне
Х-ХIII стст.
Курганны могільнік знаходзіцца на поўдзень ад усходняй ускраіны пас. Бурлак на полі i могілках пасёлка, з поўдня прымыкае да дарогі з г. Буда-Кашалёва на г. Гомель, акружаны разараным полем. Налічвае 27 насыпаў. Курганы размешчаны кучна, маюць форму сферычнага сегмента, у плане клуглыя. Насыпы розных памераў: ад вельмі малых, да даволі высокіх.
Першыя звесткі пра могільнік сустракаюцца ў рукапісным архіве Е.Р. Раманава. У 1993 г. курганны могільнік абследаваў, зрабіў дакладную прывязку, апісанне і зняў план. А.А. Макушнікаў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён