зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Курганны могільнік перыяду сярэднявечча

Курганны могільнік перыяду сярэднявечча

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

313В000874

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гомельская вобласць, Буда-Кашалёўскі раён, в. Забалоцце, 2,9 км на захад – паўночны захад ад вёскі, у лесе, на тэрыторыі заказніка «Буда-Кашалёўскі»

Датаванне

Х-ХІІІ стст.

Апісанне

Курганны могільнік знаходзіцца на захад-паўночны захад ад в. Забалацце, на ўсход ад в. Струкі, у лесе,  на павышаным месцы сярод балацін у міжрэччы Ліпы, Гліны і Прудаўкі. Налічвае 32 насыпы паўсферычнай і сферычнай формы, вышынёй ад 0,4-0,5 да 2-2,2 м. Вакол паловы курганоў бачны серпападобныя ровікі, якія часта сутыкаюцца з ровікамі суседняга  кургана. 

Курганны могільнік вядомы з 1873 г. Згодна з дадзенымі рукапіснага архіва Е. Р. Раманава, каля в. Забалацце было 14 курганоў. 

У 1976 г. помнік апісаў Я.Р. Звяруга, у 1985 г. абследаваў А.А. Хацкевіч. У 1993 г. А.А. Макушнікаў зрабіў план, апісаў і ўдакладніў месцазнаходжанне могільніка.

Старонка