Шыфр
413В000589
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Смаргонскі раён, в. Андрэеўцы, с/с Жодзішкаўскі, на правым беразе р. Вілія
Датаванне
5 ст. - 6 ст.
Апісанне
Курганны могільнік за 0,3 км на паўднёвы захад ад вёскі, побач (50 м на ўсход) з вясковымі могілкамі, на правым беразе р. Вілія. 16 насыпаў у 1935 г. даследаваў Г.Цэгак-Галубовіч. Датуюцца 5-6 стст. На сучасны момант налічваецца 15 насыпаў вышынёй 1-1,5 м. Большая частка з іх пашкоджана траншэямі. Некалькі знаходзяцца ў добрым стане.