Шыфр
413В000457
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, в. Панямонь, с/с Шчорсаўскі, 1,3 км на захад ад вёскі, 0,6 км на паўднёвы захад ад вёскі
Датаванне
X - XIII стст.
Апісанне
За 1,3 км на захад ад вёскі, справа і злева ад лясной дарогі знаходзяцца 6 курганоў вышынёў ад 0,9 да 1,5 м, дыяметрам ад 6 да 11 м. Адкрыў у 1951 г. У.С. Астапаў, абследаваў у 1973 г. М.А. Ткачоў. Раскопкі не праводзіліся.
Стаянка-1. За 0,5 км на поўдзень ад вёскі, на поймавай дзюне правага берага р. Сэрвач. Адкрыў у 1951 г. А.Р. Мітрафанаў, даследавала ў 1963 г. І.М. Цюрына. Культурны пласт да 0,5 м. Знойдзены крамянёвыя вырабы і дробныя фрагменты слабаарнаментаванай рыхлай керамікі, а таксама матэрыялы бронзавага веку.
Стаянка-2. За 0,6 км на паўднёвы захад ад вёскі, на паўднёвым краі дзюны левага берага р. Сэрвач. Пашкоджана ямамі. Адкрыў у 1951 г. А.Р. Мітрафанаў, даследаваў у 1965 г. М.М. Чарняўскі. У культурным слоі знойдзены матэрыялы пераважна ранняга і позняга этапаў нёманскай культуры. Даследавана паўзямлянкавае жытло бронзавага веку.