Шыфр
213В000320
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, в. Бяскатава, 0,3 км на ўсход ад гарадзішча вёскі Бяскатава
Датаванне
VІІІ - ІХ стст.
Курганны могільнік знаходзіцца на ўсход ад гарадзішча в. Бяскатава. Налічваў 12 насыпаў. Належаў полацкім крывічам. Датуецца VІІІ - ІХ стст.
Могільнік даследаваў у 1975 г. Г.В. Штыхаў. Было раскапана 2 насыпы. Выяўлены пахаванні па пахавальным абрадзе трупаспаленне.Былі знойдзены касцяныя фігуркі птушак, бронзавае скроневае кольца, шкляная зялёная пацерка, касцяное прасліца, ляпны гаршчок.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён