Шыфр
513В000320
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
X–XIII стагоддзі
Апісанне
Курганны могільнік эпохі Старажытнай Русі на правым беразе безыменнага ручая (1,1 км), у 1,9 км на паўночны ўсход ад в.Хачынка, па абодва бакі дарогі Ніканавічы-Слаўгарад, у лесе.
Пяць курганоў паўсферычнай формы, акруглыя ў плане, вышынёй 1,2–2,3 м, дыяметрам 6–14 м, задзірнаваныя, параслі дрэвамі. Вакол насыпаў прасочваюцца ровікі.
Па звестках 1873 года тут знаходзілася сем курганоў. Відавочна, што два кургана знішчаны пры будаўніцтве дарогі. Захаваныя насыпы пашкоджаны скарбашукальніцкімі ямамі. У аднаго кургана паўночная частка разбурана пры пракладцы дарогі.