Шыфр
413В000057
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Астравецкі раён, в. Пільвіны, 1,3 км на поўдзень ад вёскі, 0,7 км на поўнач ад правага берага р. Вілія, 0,3 км на захад ад вёскі
Датаванне
другая палова 1 тыс. н.э.
Курганныя могільнікі ранняга сярэднявечча знаходзяцца на поўдзень ад в. Пільвіны, на поўнач ад правага берага р. Вілія, у лесе. На 1975 г. налічвалася 22 насыпы вышынёй да 1,6 м, выцягнутых з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Вакол насыпаў прасочваюцца раўкі. Могільнікі адносяцца да ўсходнелітоўскіх курганоў, датуюцца 2-й паловай 1-га тыс. н.э.
Помнік адкрыў і раскапаў 14 курганоў у канцы ХІХ ст. Ф.В. Пакроўскі. Былі выяўлены пахаванні па пахавальным абрадзе - трупаспаленне. Знойдзены жалезныя шылы, сярпы, нож, наканечнік кап'я, спражкі, глінянае прасліца, бронзавыя ўпрыгожванні, рэшткі рыштунку каня.
У 2012 г. абследванне праводзіў Мядзведзеў А.М.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён