Шыфр
513В000137
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
X ст.
Курганныя могільнікі ранняга сярэднявечча знаходзяцца на паўночны ўсход ад вёскі, непадалёк ад дачнага пасёлка “Баравінка”, у лесе.
Курганны могільнік-1 налічвае 2 насыпы паўсферычнай формы, акруглыя ў плане, задзернаваныя, паросшыя дрэвамі. Часткова парушаны пры лесапасадцы і лясной дарогай.
Курганны могільнік-2 налічвае 2 насыпы паўсферычнай формы, акруглыя ў плане, задзернаваныя, паросшыя дрэвамі.
Могільнікі датуюцца Х-ХІІІ стст. і звязаны з пахавальным абрадам плямёнаў дрыгавічоў, якія рассяліліся на тэрыторыі Цэнтральнай Беларусі ў другой палове I тыс. нашай эры.
Помнік адкрыў і ўвёў у павуковы зварот у 1999 г. В.Ф. Капыцін, абследаваў у 2018 г. А.В. Вараненка.