зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Куцеінскі манастыр: культурны пласт; Свята-Духаўская царква; жылы корпус; манастырскія могілкі; падмуркі Богаяўленскага сабора і брамы са званіцай

Шыфр

212Г000121

комплексны аб’ект

Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

XVII - XVIII стст.

Стыль

Барока

Апісанне

Куцеінскі Богаяўленскі манастыр размяшчаўся на паўднёва-заходняй ускраіне Оршы ля сутокаў Дняпра і невялічкай рэчкі Куцеінкі, ад якой і пайшла назва манастыра. Часам заснавання манастыра прынята лічыць 1623 г., калі Багдан і Алена Статкевічы далі яму фундуш і свае землі (маёнтак Куцейна і сяльцо Паддубцы). Пасля Вялікай Айчыннай вайны Святадухаўская царква пэўны час выкарыстоўвалася пад склад ваеннага шпіталя. У 1946 г. стан яе вызначаўся як здавальняючы. Падмуркі, цокаль, сцены, скляпенні, тынкоўка былі ў добрым стане Жывапіс, скульптуры, іканастас ужо адсутнічалі. Ад усяго манастырскага комплекса да нашага часу ў напаўразбураным стане захаваліся рэшткі больш трывалых мураваных будынкаў: Святадухаўскай царквы і двухпавярховага манастырскага корпуса, дзе раней размяшчаліся жылыя памяшканні і духоўнае вучылішча з вялікай трапезнай. У 1988 г. пачаліся археалагічныя даследванні на тэрыторыі манастыра. У 1992 г. будынкі перададзены Свята-Богаяўленскаму Куцеінскаму мужчынскаму манастыру. Святадухаўская царква адрэстаўравана ў сярэдзіне 1990-х гг. У 1997 г. згарэў драўляны другі паверх манастырскага корпуса.

Манастырскі комплекс складаўся з галоўнага Богаяўленскага сабора, Святадухаўскай царквы, званнiцы, жылых i гаспадарчых пабудоў, быў з трох бакоў абнесены сцяной з бутавага каменю і цэглы. Захавалiся Свята-Духаўская царква, манастырскi будынак, частка сцяны.Свята-Духаўская царква прамавугольная ў плане з пяціграннай апсідай і невялікай з паўночнага боку рызніцай. Да галоўнага фасада далучана чатырохгранная двух'ярусная вежа-званіца. Накрыта высокім чарапічным дахам. Галоўны і тыльны фасады завершаны барочнымі фігурнымі франтонамі, крапаванымі аркатурай. Фасады члянёны буйнымі лапаткамі, прарэзаны двума ярусамі лучковых аконных праёмаў у прафіляваных ліштвах з прамымі сандрыкамі. Асноўны аб'ём і апсіда перакрыты цыліндрычным скляпеннем з падпружнымі аркамі і люнетамі. Сцены крапаваны таксама буйнымі лапаткамі. Інтэр'ер упрыгожвала фрэскавая размалёўка, выкананая майстрам Рыгорам, і сюжэт "Супакойванне бурлівага мора" (1690 г., мастак П. Ігнатовіч). Манастырскі корпус уяўляе сабой выцягнутую па падоўжнай восі кампазіцыю, якая складалася з 2 прамавугольных у плане аб'ёмаў: заходні -- духоўнае вучылішча і вялікая трапезная , усходні -- галерэйнага тыпу з жылымі памяшканнямі (келлі). Цагляны першы паверх рэканструяваны; амаль поўнасцю перабудаваны драўляны другі паверх (згарэў у 1997 г.). Стрымана-пластычны раннебарочны характар бцдынку надаюць аркатура, арачныя нішы, геаметрычныя абломы. Захавалася ў першапачатковым выглядзе толькі мураваная тарцовая сцяна з плоскімі паўцыркульнымі нішамі, рэшткі фігурных франтонаў. Мураваная сцяна агароджы захавалася часткова.

Аб'екты, якія ўваходзяць у склад дадзенай каштоўнасці (комплекснага аб'екта)
Гістарычная частка агароджы
Гістарычная частка агароджы
Жылы корпус
Жылы корпус
Культурны пласт з рэшткамі могілак
Культурны пласт з рэшткамі могілак
Падмуркі Богаяўленскага сабора
Падмуркі Богаяўленскага сабора
Падмуркі брамы са званіцай
Падмуркі брамы са званіцай
Свята-Духаўская (Троіцкая) царква
Свята-Духаўская (Троіцкая) царква