зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

513Д000485

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1943 г.

Апісанне

Магiла А.С. Лукашэвiча знаходзіцца ў цэнтры вёскі Глыбокае. У магіле пахаваны Герой Савецкага Саюза А.С. Лукашэвіч, які загінуў у баі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у лістападзе 1943 г.

З першых дзён акупацыі на тэрыторыі Круглянскага раёна разгарнулася партызанская барацьба ў тыле ворага. Першы партызанскі атрад на тэрыторыі раёна ўзнік у ліпені 1941 г. у ваколіцах вёсак  Аладзінка і Баравуха. А.С. Лукашэвіч з'яўляўся сувязным, а потым партызанам гэтага атрада.

У час рэйкавай вайны А.С. Лукашэвіч адзін узарваў 29 рэек, знішчыў 28 тэлеграфных слупоў, пусціў пад адхон 9 варожых эшалонаў, двойчы сапсаваў лінію сувязі са стаўкай фашысцкага галоўнакамандавання.

13 лістапада 1943 г., выконваючы заданне камандавання, Аляксей Лукашэвіч з двумя сябрамі каля в. Зелянькова Круглянскага раёна трапілі ў засаду ворага. Нягледзячы на колькасную перавагу, адважная тройка ўступіла ў няроўны бой, у якім усе трое загінулі.

Указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР ад 15 жніўня 1944 г. А. Лукашэвічу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна). На магіле ў Глыбокім і на яго малой радзіме ўстаноўлены помнікі.

У 1967 г. на магіле ўстаноўлена стэла з барэльефам А.С. Лукашэвіча, у 2015 г. праведзена замена  стэлы помнікам з выявай А.С. Лукашэвіча. У верхнім правым куце пліты знаходзіцца выява Зоркі  Героя Савецкага Саюза.

Старонка