Шыфр
313Д000849
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1942 г.
Магіла ахвяр фашызму знаходзіцца на паўночны ўсход ад в. Будкі, на месцы былой в. Забалоцце.
В. Забалоцце знаходзілася ў Старавысокаўскім сельсавеце. Узнікла як хутар Каралінскай воласці ў пачатку ХХ ст.
18 чэрвеня 1942 г. стаў апошнім днём для в. Забалоцце. Паводле ўспамінаў жыхаркі вёскі Н.А. Казленкі, нямецкі карны атрад СД акружыў вёску Забалоцце раніцай, гадзін у восем. Усіх жыхароў сагналі быццам на сход, абкружылі, паставілі кулямёты. Загадалі, каб прызнаваліся, хто дапамагае партызанам. Усе маўчалі. Затым усіх сабраўшыхся загналі ў калгасныя хлявы і пачалі страляць у сцены і дзверы з кулямётаў. Вёску спалілі.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны вёска не адрадзілася. На месцы пахавання загубленых 167 жыхароў у 1975 г. пастаўлена стэла з барэльефнымі выявамі мірных жыхароў - ахвяр фашызму. Бетонная вертыкальная пліта прамавугольнай формы, падзеленая на дзве часткі - верхняя з барэльефнымі выявамі мужчын, жанчын, дзяцей, на ніжняй злева - барэльефная выява мужчыны і дзіцяці. У правай ніжняй частцы пліты надпіс вялікімі літарамі: Заболотье. Ніжэй пад ім надпіс: “18 июля 1942 года немецко-фашисткие захватчики зверски уничтожили деревню вместе со 167 жителями”.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён