зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

313Д000850

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1943 г.

Апісанне

Магіла ахвяр фашызму знаходзіцца ў в. Жукі.

Летам 1943 г. у в. Жукі фашысцкія карнікі знішчылі болей 3,5 тысяч мірных жыхароў, прывезеных сюды з розных населеных пунктаў Ельскага раёна і другіх рэгіёнаў Палескай вобласці. Людзей расстрэльвалі і хавалі ў раней выкапаныя ямы. У в. Жукі такіх ям было 17.

У 1972 г. на магілах ахвяр фашызму ўстаноўлены помнік. Помнік знаходзіцца ў цэнтры вёскі.

Аснову помніка складае скульптура жанчыны на невялікім квадратным пастаменце з крылом у правай руцэ. Побач з помнікам, з левага боку гранітны камень неправільнай формы з надпісам: “Здесь похоронено более 3500 жителей Ельского и других районов бывшей Полесской области, замученных и расстрелянных немецко-фашистскими оккупантами летом 1943 года”. За помнікам мемарыяльная сцяна з правага боку якой надпіс: “1941-1945”.

Старонка