Шыфр
313Д000851
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1943 г.
Магіла ахвяр фашызму знаходзіцца 2,5 км на поўнач ад аг. Кочышчы, на месцы былой в. Копанка.
В. Копанка знаходзілася ў Качышчанскім сельсавеце. Вядома з канца ХІХ ст. як хутар Скараднянскай воласці, уласнасць Пясецкіх і Брадовіча. У 1909 г. налічвалася 8 двароў, 18 жыхароў, у 1917 г. - 10 двароў, 77 жыхароў, у 1940 г. - 62 двары і 262 жыхары.
18 чэрвеня 1942 г. стаў апошнім днём для вёскі Копанка. У гэты дзень конны атрад карнікаў акружыў вёску, жыхароў сагналі ў калгаснае гумно і падпалілі з усіх бакоў. Хто вырываўся з полымя, тых расстрэльвалі з кулямётаў, альбо лавілі і зноў кідалі ў агонь. Нямецка-фашысцкія захопнікі загубілі тут 186 жыхароў. Толькі 36 чалавекам удалося ўратавацца.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны вёска не адрадзілася. Зямля з гэтага населенага пункта захоўваецца на мемарыяльным комплексе "Хатынь". У 1974 г. на месцы былой вёскі пастаўлены помнік.
Помнік складзены з дзвюх аб'ёмаў: першы - прамавугольная пліта чорнага колеру, які фарміруе аснову помніка. На гэты аб'ём устаноўлены другі з граніту - пяцівугольнай формы светла-карычневага колеру ў цэнтры якога мармуровая дошка з надпісам: “На этом месте 18 июля 1942 года немецко-фашистскими захватчиками были сожжены мирные жители д. Копанка. Вечная память”. Помнік агароджаны невысокім драўляным плотам.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён