Шыфр
213Д000223
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1943 г.
Магіла ахвяр фашызму знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі. Тут пахаваны прах мірных жыхароў, якія былі спалены карнікамі ў лютым 1943 г. у ходзе аперацыі “Зімовае чараўніцтва”, мэта якой была ліквідацыя партызанскай зоны. Абухава аказалася адной з першых вёсак, якія трапілі пад удар карнікаў. Было спалена 55 двароў, 93 чалавекі былі знішчаны ў гаспадарчай пабудове на ўсходняй ускраіне вёскі (вядомыя 54 імёны). Іх астанкі былі пахаваны ў брацкай магіле на месцы забойства.
У 1977 г. на месцы спалення жыхароў быў пастаўлены абеліск. У 1994 г. была пастаўлена новая стэла з крыжам з мармуровай дробкі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён