зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Магіла ахвяр фашызму

Шыфр

113Д000033

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1942 г.

Апісанне

На паўночна-заходняй ускраіне в. Воўчын пахаваны 395 яўрэяў з вёскі Воўчын i 102 чалавекі з вёскі Чарнаўчыцы. расстраляных у 1942 г. нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Усяго ў гета ў в. Воўчын (лета 1941 - верасень1942) былі забіты каля 700 яўрэяў. Пасля вайны ў вёсцы Воўчын яўрэяў не засталося.

На брацкай магіле ахвяр генацыду яўрэяў у 1960 г. быў устаноўлены бетонны абеліск з мемарыяльнай дошкай: «Здесь в 1942 году расстреляны 395 евреев, жителей деревень Волчин и Чернавчицы. Позор кровавым палачам и немецким фашистам».

У 2006 г. была праведзена рэканструкцыя абеліска. Мецэнатамі выступіла сям'я Зельцар з Новай Зеландыі ў памяць пра свайго дзеда Лейбу Зельцара. Аб гэтым паведамляе ўмацаваная побач з абеліскам памятная шыльда на англійскай мове.

На правым баку помніка ўмацаваны ахоўная дошка гісторыка-культурнай каштоўнасці, на агароджы тэрыторыі помніка - знак воінскага пахавання.