Магіла ахвяр фашызму

Апісанне

Магіла размешчана ў лесе недалёка ад чыгуначнай станцыі Дубок-Баравая.

Помнік уяўляе сабою - бетонны абеліск на стэрыябаце. Уверсе абеліска прымацавана чатырохканцовае распяцце, а пад ім размешчана мармуровая інскрыпцыйная дошка: “Погибшие от рук фашистских захватчиков в 1942 г. Работники ж.д. транспорта Нижмаков П.Г. Говш Т.П. Воронин П. Бондаренко В.К. и их семьи”. Пад ёй размешчана маленькая інскрыпцыйная дошка з металу:”Лифантьев Николай Иванович 1896-1942 гг”. 

Побач з абеліскам размешчаны трубчаты шасціканцовы крыж, на якім таксама размешчана металічная таблічка з эпітафіяй і інскрыпцыяй: “Вечная память, вечный покой расстрелянным немецко-фашистскими захватчиками 31 октября 1942 г. Говш Т.О. - 1887 г. Говш М.А. - 1892 г.
Попудренко Валентина - 1919 г. Пропудренко Виктор - 1941 г. Масюк и ее дети”.

У 1958 годзе на магіле ўсталяваны абеліск і крыж.