Шыфр
113Д000100
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1942 г.
Брацкая магіла размешчана ў лесе ўрочышча Дубрава недалёка ад в. Міхалін. Тут пахаваны сем'і Пучыкаў і Мельнічукоў, расстраляныя нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў кастрычніку 1942 г. у ходзе карнай аперацыі “Трохвугольнік”.
У 1962 г. на магіле пастаўлены абеліск. Унізе абеліска размешчана інскрыпцыя: "В 1942 г. расстреляны немцами Пучики: Мария Ф. Просковья Ф. Надежда Л. Тимофей Я. и Мельничуки 9 человек”.
Магіла мае металічную агароджу з чырвонымі пяціканцовымі зоркамі па баках.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён