Шыфр
113Д000222
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1941 г.
Магіла ахвяр фашызму размешчана на паўночнай ускраіне аграгарадка Хомск па накірунку да ракі Ясельда. Тут пахаваны 1500 невядомых мужчын яўрэйскай нацыянальнасці з мястэчак Хомск Драгічынскага раёна i Шарашова Пружанскага раёна, расстраляных у 1941-1942 гг. На ўзгорку паводдаль ад дарогі ўсталяваны трохступенчаты трапецыявідны помнік з бетону, пафарбаваны ў белы колер. На помніку маецца шыльда з надпісам. Магіла нічым не агароджана, п'едыстал i падыход да магілы выкладзены тратуарнай пліткай.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён