зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Магіла ахвяр фашызму

Магіла ахвяр фашызму

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

113Д000486

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1942 г.

Апісанне

Магіла ахвяр фашызму размешчана ў горадзе Маларыта Брэсцкай вобласці, каля будынка на вул. Саўгаснай, 13. У магіле пахаваныя 2800 жыхароў г. Маларыта і раёна, якіх расстралялі нямецка-фашысцкія акупанты ў 1941-44 гг. Асноўныя ахвяры, якія тут пахаваны, - вязні гета, якое было ліквідавана ў чэрвені 1942 г.

Пасля вызвалення Маларыты камісія ЧГК устанавіла, што ў пасёлку былі забітыя каля 3000 чалавек, з якіх габрэяў каля – 2800, у іх ліку жыхары горада і раёна.

У 1955 г. на месцы масавага знішчэння яўрэяў усталяваны абеліск.

У межах бетоннай агароджы ў цэнтры размешчана стылізаваная стэла з бетону на гранітнай падстаўцы, з металічным крыжам уверсе. На франтальным баку стэлы ў правай частцы размешчаны дзве гранітныя мемарыяльныя дошкі з надпісам: «2800 мірных жыхароў г. Маларыта і раёна па-зверску забітыя фашыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны пахаваныя на гэтым месцы. ПАМЯЦЬ ПРА ІХ ВЕЧНАЯ".

Старонка