зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Магіла ахвяр фашызму

Магіла ахвяр фашызму

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

113Д000503

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1942 г.

Апісанне

Магіла ахвяр фашызму размешчана за 1 км на паўночны захад ад в. Лешніца. Тут пахаваныя 20 жанчын і дзяцей - членаў сем'яў абаронцаў Брэсцкай крэпасці, расстраляных нямецка-фашысцкімі карнікамі восенню 1942 г. Сярод іх сям'я Героя Савецкага Саюза Андрэя Мітрафанавіча Кіжаватава.

Андрэй Мітрафанавіч Кіжаватаў - адзін з кіраўнікоў абароны Брэсцкай крэпасці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, начальнік 9-й пагранічнай заставы 17-га Брэсцкага пагранічнага атрада войскаў НКУС СССР, Герой Савецкага Саюза, лейтэнант. Загінуў у чэрвені 1941 г. Яго маці, жонка і трое дзяцей былі расстраляныя фашыстамі ў кастрычніку 1942 г. па даносе мясцовага жыхара.

У 1979 г. на месцы пахавання быў усталяваны абеліск вышынёй 4 м з бетону, абкладзены дробнымі каменьчыкамі, увянчаны пяціканцовай зоркай на металічным шпілі. Справа на квадратнай нахіленай тумбе з мармуровай крошкі размешчана мармуровая мемарыяльная дошка.

Старонка