зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Магіла ахвяр фашызму

Шыфр

113Д000595

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1944 г.

Апісанне

Магіла ахвяр фашызму знаходзіцца ў паўднёвай частцы в. Байкі. Тут пахаваны 8 мірных жыхароў, ахвяры нямецка-фашысцкага тэрору. У 1957 г. на магіле пастаўлены абеліск. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе Хатынь.

Раніцай 22 студзеня 1944 г. фашысты ўварваліся ў вёску, сагналі ўсё насельніцтва ў хлявы. Мужчын растрэльвалі групамі па 6-7 чалавек. Жанчын спалілі жывымі. На дзяцей былі спушчаны 15 сабак. У гэты дзень было спалена 120 двароў і забіты 967 (іншыя крыніцы падаюць ад 957 да 987) жыхароў вёскі.

У 2014 г. помнік быў адрамантаваны за сродкі Рэспубліканскага суботніка.

Магілы і абеліск абнесены металічным плотам 36 х 13 м, на тэрыторыі растуць дрэвы.