зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Магіла ахвяр фашызму

Шыфр

113Д000615

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1942 г.

Апісанне

Магіла ахвяр фашызму знаходзіцца ў лясным масіве в. Краснае. Тут пахаваны 224 мірныя жыхары вёсак Клепачы, Краснае, Пескі, Котра, Ліхасельцы, Ліхачы, Янаўцы, якія загінулі ў 1942 г. 

В. Краснае была спалена, а частка мірных жыхароў расстраляныя, у ліпені 1942 г. у якасці помсты за актыўную дзейнасць партызан. Падчас карнай аперацыі жыхары вёскі былі сагнаныя ў цэнтр вёскі і падзелены на 2 групы (у адной былі жанчыны і дзеці, у другой - мужчыны ад 14 гадоў і старэй). Пасля быў зачытаны загад, што за дапамогу партызанам усе дамы і іншыя пабудовы ў вёсцы будуць спалены, а насельніцтва выселена. Жанчынам загадалі сабрацца. Мужчын пастроілі ў шарэнгу і павялі на ўскрай вёскі, дзе і адбыўся растрэл.

У 1967 г. на магіле пастаўлены абеліск.