зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

113Д000647

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1941 - 1944 гг.

Апісанне

Магіла ахвяр фашызму размешчана недалёка ад вёскі Слабудка ў лясным масіве. Дакладных дадзеных аб колькасці пахаваных няма. У 1941-1944 гг. на гэтым месцы нацысты праводзілі расстэлы ваеннапалонных, падпольшчыкаў, мірных жыхароў і вязняў пружанскага яўрэйскага гета. У кнізе “Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область” прапісана, што ў гэтым лясным масіве пахавана больш за 3000 савецкіх ваеннапалонных, падпольшчыкаў і мірных жыхароў. Па некаторых сведках усяго ў лясным масіве аккупантамі знішчана каля 11 000 чалавек. 

У 1965 г. на магіле пастаўлены абеліск. Абеліск пакрыты абліцовачнай каменнай пліткай у выглядзе чатырохвугольнай усечанай піраміды светла-шэрага колеру на 2-х узроўневым пастаменце. На прымацаванай да абеліку дошцы надпіс: "На этом месте 1941-1944 гг. немецко-фашыстскими захватчиками расстреляно более 9000 мирных жителей и около 1000 военнопленных. Жертвам фашизма от благодарных потомков".

У 2008 г. праведзены рамонтыя работы на абеліску.

Старонка