зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Магіла ахвяр фашызму

Магіла ахвяр фашызму

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

113Д000713

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1943 г.

Апісанне

Магіла ахвяр фашызму знаходзіцца на паўночнай ускраіне вёскі Лескі. Тэрыторыя магілы (6,0 х 20,0 м) абнесена металічнай агароджай. У магіле пахаваны 216 мірных жыхароў, у тым ліку 18 дзяцей, якія загінулі падчас карнай акцыі 4 мая 1943 г. Вёска поўнасцю была знішчана. Усе 54 сядзібы спалены датла. Акупанты расправіліся з мірным насельніцтвам за сувязь з партызанамі. 

Пасля вайны вёска Лескі адрадзілася. На родную зямлю вярнуліся тыя, хто быў гвалтоўна вывезены ў Германію.

У 1960 г. для ўшанавання памяці ахвяр фашызму на месцы расстрэлу мірных жыхароў быў усталяваны абеліск вышынёй 3,5 м (тыпавы праект). На пярэднім баку абеліска быў надпіс: “Вечная память гражданам д. Лески, зверски расстрелянным немецко-фашистскими оккупантами 4 мая 1943 г.", ніжэй была прымацавана мемарыяльная дошка са спісам пахаваныхў магіле.

Новы помнік на магіле ахвяр фашызму ўсталявалі ў вёсцы Лескі ў 1985 годзе.

Назва вёскі ўвекавечана на плітах Дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу "Хатынь".

Старонка