Шыфр
313Д000837
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
21.11.1941
Магіла ахвяр фашызму знаходзіцца на паўднёва-ўсходняй ускраіне г. Добруша, паблізу магістралі Кобрын - Навазыбкаў. на гэтым месцы 21.11.1941 г. нямецка-фашысцкімі захопнікамі былі расстраляны мясцовыя габрэі і падпольшчыкі, якія арганізоўвалі супраціўленне захопнікам.
Пасля вызвалення Добруша, падчас раскопак месца расстрэлу было ўстаноўлена, што ў магіле пахавана 122 чалавекі (з іх дзяцей - 32).
У 1964 г. на магіле быў устаноўлены абеліск з цэглы. Затым, падчас рэканструкцыі магілы, у 1982 г. быў устаноўлены помнік з гранітных пліт.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён