зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

313Д000848

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1942 г.

Апісанне

Магіла ахвяр фашызму знаходзіцца ў г.п. Акцябрскі на вул. Савецкай. Пахаваны астанкі 700 жыхароў, якіх 02.04.1942 г. у час карнай аперацыі расстралялі, а потым спалілі нямецка-фашысцкія захопнікі.

У канцы сакавіка 1942 г. каля 40 тыс. нямецка-фашысцкіх акупантаў, узброеных артылерыяй, танкамі і самалётамі, пачалі карную аперацыю супраць аб’яднання партызанскіх атрадаў Акцябрскага раёна на чале з Ф.І. Паўлоўскім. Некалькі дзён партызаны вялі цяжкія баі. Ім удалося пацясніць ворага каля в. Зацішша і вывесці ў лес частку мірнага насельніцтва. 

За час аперацыі карнікі часова захапілі пасёлак Рудабелку, загубілі 4 тыс. мірных жыхароў пасёлка, спалілі разам з жыхарамі 13 вёсак раёна. 

5.04.1942 г. партызаны зноў вызвалілі райцэнтр. 

У 1972 г. на магіле пастаўлены помнік - скульптура жанчыны ў жалобе. У 2002 г. праведзена рэканструкцыя помніка, устаноўлена гранітная пліта з выявай жанчыны ў жалобе.

Старонка