Шыфр
113Д000714
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1942 г.
Апісанне
Магіла актывістаў калгаса “Новае жыццё” знаходзіцца ў полі каля вёскі Лісоўчыцы. Тут пахаваны 8 актывістаў калгаса “Новае жыццё”, расстраляных акупантамі 10 кастрычніка 1942 г.
На магіле, у якой пахавалі забітых актывістаў, у пасляваенны час быў устаноўлены абеліск. У 2009 г. была праведзена рэканструкцыя помніка, была ўстаноўлена стэла з мармуровай крошкі.
На пярэднім баку стэлы прымацавана чорная мармуровая мемарыяльная дошка з надпісам: “ЗДЕСЬ ЗАХОРОНЕНЫ ОРГАНИЗАТОРЫ КОЛХОЗА «НОВАЯ ЖИЗНЬ» Д. ЛИСОВЧИЦЫ,
РАССТРЕЛЯННЫЕ ФАШИСТАМИ 10.09.1942 Г.» і прозвішчамі пахаваных у магіле. На тыльным баку стэлы знаходзіцца ахоўная дошка гісторыка-культурнай каштоўнасці, на левым баку пастамента - дзяржаўны знак воінскага пахавання.