Шыфр
613Д000192
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1917 г.
Магіла чырвонаармейцаў, якія загінулі падчас бою з польскімі войскамі 05.06.1919 г., знаходзіцца на гарадскіх могілках каля Пакроўскай царквы на вул. Леніна. Тут пахаваны 6 чалавек з партызанскага атрада М.А. Кухарчыка, (М. Громак, Ф. Громак Р. Сліва, П. Шаўчук, П. Пілецкі, П. Царук).
У 1967 г. на магіле ўстаноўлены помнік загінуўшым байцам.
У 2004 г. помнік быў добраўпарадкаваны (была пакладзена плітка). У 2022 г. праведзены рамонт на магіле - заліта з цэменту новае аснаванне, перакладзена і ачышчана плітка. Якарны ланцуг, які выконвае ролю агароджы на магіле, ачышчаны ад старой фарбы і зноўку афарбаваны. Надмагільная пліта пачышчана і на ёй адноўлены надпіс.